У Мінску падвялі вынікі супрацоўніцтва са службай занятасці Швецыі

11 Ліпеня 2019

У Мінску падвялі вынікі супрацоўніцтва паміж Шведскай дзяржаўнай службай занятасці і камітэтамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, Гродзенскага і Віцебскага аблвыканкамаў. Абмен вопытам вёўся ў некалькіх напрамках: пад асаблівай увагай былі прагназаванне сітуацыі на рынку працы і прафесійная арыентацыя грамадзян. Вынікамі міжнароднага супрацоўніцтва для нашай краіны сталі стварэнне барометра прафесій і правядзенне электронных кірмашоў вакансій.

Шведскі бок выказаў жаданне працягнуць супрацоўніцтва. Дарэчы, іх дзяржаўная служба занятасці - найстарэйшая ў свеце. Яна існуе больш за 100 гадоў і лічыцца эталонам у гэтай сферы дзейнасці.



Папулярныя

Рэкамендуемыя