На сустрэчы каардынатар дзейнасці АБСЕ па пытаннях процідзеяння транснацыянальным пагрозам Раса Астраўскайтэ выказала асноўныя рэкамендацыі па процідзеянні ўсё большай глабальнай небяспецы свету ў эпоху новых тэхналогій. Напрыклад, неабходнасць выпрацоўкі гарманізаванага міжнароднага прававога асяроддзя.
Удзельнікамі двухдзённага форуму сталі больш за 200 міжнародных экспертаў з 40 краін, а таксама прадстаўнікі ААН, АБСЕ, ШАС, АДКБ і Інтэрпала.













