У Мінску падвялі вынікі конкурсу "Слова, першае ў жыццi…"

10 октября 2019

Усім матулям прысвячаецца. У Мінску падвялі вынікі конкурсу, прысвечанага Дню маці. У Цэнтральны камітэт Саюза моладзі з пачатку верасня паступіла больш за тысячу работ з усёй краіны. Вобразы сваіх матуль удзельнікі конкурсу прадэманстравалі ў малюнках, фатаграфіях, а таксама праз эмблему і эсэ. Сёння ў Мінску лепшых аўтараў узнагародзілі. Удзельнікі расказалі журналістам, як стваралі свае работы.

Арт-марафон - не апошняе мерапрыемства актывістаў Саюза моладзі, прысвечанае Тыдню маці. Таксама адбылася сустрэча са шматдзетнымі матулямі. Журналісткі, дызайнеры адзення, актрысы адказалі на пытанні пра выхаванне дзяцей і далі свае парады.