У Мінску падвялі вынікі конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ ўборачнай кампаніі - 2017

17 ноября 2017

Дзякуючы ім - хлеб на стале. Напярэдадні прафесійнага свята віншаванні прымаюць хлебаробы і работнікі сельскай гаспадаркі. Аграрыяў узнагароджваюць і падводзяць вынікі сёлетняга жніва. Заўсёды за працай хлебаробаў сочаць мае калегі - журналісты. І лепшыя матэрыялы - відэа і друкаваныя - адзначаны на рэспубліканскім конкурсе. Лепшым рэпартажам уборачнай кампаніі - 2017 стаў і рэпартаж пра адзін дзень з жыцця хлебароба карэспандэнта Агенцтва тэленавін Яна Пашкевіча. Ён перамог ў намінацыі «Аўтарскі матэрыял».

Дыпломы атрымалі і прадстаўнікі рэгіянальных СМІ. Усяго ж на конкурс «Жніво 2017. І хлебам адзіныя» было заяўлена паўтары сотні аўтарскіх матэрыялаў. У сямі намінацыях выбралі 22 творчыя працы, якія сёлета выйшлі ў эфір.