У Мінску падвялі вынікі конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях

2 августа 2019
Сёння ў Мінску падвялі вынікі штогадовага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Кіраўнік выратавальнага ведамства  Уладзімір Вашчанка ўзнагародзіў журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, а таксама асобныя праекты і праграмы. Адзначылі і працу нашых калег з Агенцтва тэленавін. Найвышэйшыя ўзнагароды ў Віялеты Сакаловіч - загадчыцы аддзела крымінальных навін -  і ў праграмы "Навіны рэгіёна".

Усяго ўзнагароды журналістам уручылі ў чатырох намінацыях. Сама цырымонія прайшла ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.