Мітынг-рэквіем "Мы памятаем вас" прымаў Заводскі раён сталіцы. Ушанаваць памяць салдат, якія аддалі свае жыцці на палях Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся прадстаўнікі адміністрацыі, школьнікі і настаўнікі. Ад хлопчыкаў i дзяўчынак - ваенныя песнi i проза.
На ваду спусцілі мемарыяльны плыт з запаленымі лампадамі і сцягам перамогі 52-й дывізіі.













