У Мінску пабіты рэкорд 52-гадовай даўнасці

5 мая 2018

Тэмпературныя максімумы працягваюць абнаўляцца. У Мінску пабіты рэкорд 52-гадовай даўнасці. Слупок тэрмометра дасягнуў 30-градуснай адзнакі. Дарэчы, у 1966 годзе гэтыя значэнні былі ніжэйшымі амаль на 6 градусаў. Цяплей за ўсё напярэдадні было ў Магілёве - крыху больш за 31 градус. Пікавыя значэнні абнавіліся і на ўсіх метэастанцыях у Гомельскай вобласці, а таксама на большасці станцый у Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Сёння спякота ўжо сышла. Халаднаватае паветра пачало паступаць з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.