У Мінску па традыцыі адзначаюць самых выдатных жанчын года

8 марта 2016

У Мінску па традыцыі ўжо восем гадоў адзначаюць самых выдатных жанчын года. Магістр мастацтваў, кіраўнік сеткі магазінаў і мама шасцярых дзяцей. 19 пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета павіншаваў мэр Мінска Андрэй Шорац. Прызёраў вызначылі ў чатырох намінацыях: "За лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "За выхаванне дзяцей і моладзі", "За ўклад і развіццё духоўнай культуры", а таксама "За паспяховы старт і надзею Беларускага саюза жанчын".

Пасля афіцыйнай цырымоніі ўручэння прызоў свой падарунак да Жаночага дня паднеслі і артысты тэатра, паказаўшы балетную пастаноўку.