У Мінску плануюць перавесці некалькі дамоў цалкам на дыстанцыйныя лічыльнікі

15 января 2018

"Воблачны" цэнтр для разліку камунальных паслуг. Сёлета ў Мінску плануюць паставіць ноу-хау-эксперымент - перавесці некалькі дамоў цалкам на дыстанцыйныя лічыльнікі вады, газу і электраэнергіі. Такія прыборы змогуць самастойна ў канцы месяца падаваць звесткі ў разліковыя цэнтры. Зараз у сталіцы праводзяць маштабную замену састарэлых лічыльнікаў электраэнергіі на тыя, якія ўжо могуць перадаваць інфармацыю "па паветры".

Яшчэ адно камунальнае ноу-хау - атрымліваць карысную інфармацыю праз Інтэрнэт змогуць і самі жыхары сталіцы. Кантакт-цэнтр ЖКГ 115.бел будзе паведамляць сваім карыстальнікам аб планавых работах у іх дамах праз месенджары Viber і “Тэлеграм”.