У Мінску плануецца скараціць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва

3 февраля 2014

Штогод насельніцтва сталіцы павялічваецца прыкладна на 15 тысяч чалавек. І разам з тымі, хто прыязджае на працу, колькасць яе жыхароў ужо наблізілася да 2 мільёнаў. Тэрытарыяльныя рэзервы Мінска як для вытворчасцяў, так і для жылля вычарпаныя, а гарадская інфраструктура ўжо адчувае на сабе залішні націск.


Дзе яшчэ можна пабудаваць новыя дамы, даведвалася Наталля Кузьміцкая. Генеральны план - будаўнічае адлюстраванне горада, і ў ім з кожным годам усё больш складана прадугледзець месцы для будаўніцтва новага жылля. Сёння ў Мінску пражывае чвэрць беларусаў, і каб спыніць перакос у размяшчэнні насельніцтва і даць магчымасць гораду вырашыць інфраструктурныя праблемы, перш за ўсё плануецца істотна скараціць аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва.


У раёнах са старой забудовай у 70% выпадкаў узвядзенне жылля будзе весціся на месцы былых прадпрыемстваў, старога жылля барачнага тыпу і на плошчах, якія рэканструююцца.


У рэзерве сталіцы тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1, мікрараёны Лошыца, Каменная Горка і Лебядзіны.


Маштабныя будоўлі плануецца перанесці ў гарадскія агламерацыі, напрыклад Рудзенск і пасёлак Сокал.


Ужо да 2017 года аб'ёмы будаўніцтва плануецца скараціць удвая - да 550 тысяч квадратных метраў. Аднак на рынку жылля гэтыя новаўвядзенні вялікай ролі не адыграюць, прапанаванняў стане менш, але попыт фарміруе кошт квадратнага метра.


Разам з тым улады абяцаюць, што скарачэнне будаўніцтва жылля не паўплывае на планы горада ў частцы выдзялення танных квадратаў.


У сталіцы будуць працягваць будаваць арэндныя і сацыяльныя кватэры, а кошт квадратнага метра для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, плануецца прывязаць да сярэдняй заработнай платы.