У Мінску з'явіцца памятны знак Пятру Клімуку, Уладзіміру Кавалёнку і Алегу Навіцкаму

12 апреля 2018

Да міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў на вуліцы Касманаўтаў у Мінску з'явіцца шасціметровы памятны знак Пятру Клімуку, Уладзіміру Кавалёнку і Алегу Навіцкаму. Над кампазіцыяй зараз працуе народны мастак Іван Міско. Кампазіцыі скульптара можна ў гэтыя дні ўбачыць на выставе ў Музеі беларускай дзяржаўнасці.

Там выстаўленыя і асабістыя рэчы касманаўтаў Клімука, Кавалёнка і Навіцкага. А менавіта лётныя касцюмы, скафандр, флаг краіны, які пабываў на МКС, архіўныя здымкі і фота Зямлі са спадарожніка.