У Мінску ажывілі міфічных персанажаў

6 июля 2016

Загадкавыя істоты беларускіх казак і легенд пасяліліся ў Музеі гісторыі беларускага кіно. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з захавальнікам памяшкання для сушкі збожжа Еўнікам, лясным богам Лазавіком, духам хлебнага поля Жыценем і іншымі персанажамі народных казак. Фігуры стварыў скульптар Антон Шыпіца. Жэўжыка, Дамівіка, Дамавуху ўвасобілі ў кераміцы, метале і нават пенаполіўрэтане.

Павел Арлоў, куратар праекта: "Беларусь у стане прапанаваць тыя выявы, тыя кірункі, тых герояў, якія ў свеце яшчэ нідзе не выкарыстоўваліся, і якія могуць быць папулярныя, зразумелыя, блізкія вялікай колькасці карыстальнікаў не толькі ў Беларусі, не толькі ў краінах СНД або ў славянскіх краінах - наогул у свеце".

Міфы і легенды інтэгруюцца і з высокімі тэхналогіямі. З дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці можна прагуляцца па закінутай сядзібе разам з загадкавымі персанажамі.