У Мінску адзначылі рэпарцёраў, якія пішуць пра гісторыю і развіццё ДТСААФ. Тры ўзнагароды ў Белтэлерадыёкампаніі

28 мая 2019
Сёння ў Мінску адзначылі рэпарцёраў, якія пішуць пра патрыятычнае выхаванне,  гісторыю і развіццё ДТСААФ. Адразу тры ўзнагароды дасталіся Белтэлерадыёкампаніі: за серыю рэпартажаў у намінацыі "Тэлевізійны погляд" сярод пераможцаў  "Беларусь 1" , за цыкл радыёперадач - радыёстанцыя "Сталіца". А наш карэспандэнт Анастасія Бенедзісюк адзначана ў асабістым творчым конкурсе. 

ДТСААФ сёння рыхтуе грамадзян да ваеннай службы і спецыялістаў для Узброеных сіл. На базе аэраклубаў практыку праходзяць курсанты авіяцыйных факультэтаў. Ёсць свае класы радыётэлеграфістаў. Штогод арганізацыі ДТСААФ таксама рыхтуюць каля 50 тысяч спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, у тым ліку  40 %  усіх вадзіцеляў краіны.