У Мінску адзначылі 1025-годдзе Хрышчэння Русі

4 августа 2013
Зрэшты, было на тыдні месца і для надзей на цуд. З панядзелка па пятніцу ўсе праваслаўныя шляхі вялі ў Мінск - да святыні, на фоне якой цьмянее жыццёвае і разгараецца тое, што 1025 гадоў назад прымусіла князя Уладзіміра звярнуць гісторыю славянскіх народаў у новае рэчышча. На тыдні ў рамках маштабнага святкавання Хрышчэння Русі, у беларускай сталіцы прымалі крыж апостала Андрэя Першазванага. Каб прыкласціся да яго, у Мінск ехалі з усіх куткоў краіны, было шмат паломнікаў з-за мяжы. І ў кожнага свая гісторыя і свой шлях да Бога.

Як горад ператвараўся ў адзіны храм, і чым вымяраецца сіла веры сёння, убачыла Юлія Чаргінец.

Поўнач. Чыгуначны вакзал Мінска перапоўнены тысячамі вернікаў. Выключная карціна для начной сталіцы. Так сустракалі беларусы патрыярха, іерархаў з праваслаўных цэркваў свету і святыню Андрэеўскі крыж. Вагон, абсталяваны пад храм, каб у ім было зручна праводзіць набажэнствы падчас руху, праехаў маршрут Масква-Кіеў-Мінск і прыбыў на фінішны пункт святкавання.


Упершыню на нашых землях сустрэліся прадстаўнікі ўсіх 15-ці памесных праваслаўных цэркваў свету. І ўпершыню да нас дастаўлены Андрэеўскі крыж, на якім быў раскрыжаваны першы вучань Хрыста. Рэліквія мае такую форму па просьбе самога апостала, які лічыў сябе нявартым памерці на такім жа крыжы, як Ісус. Паводле падання, Андрэй Першазваны прапаведаваў у Сірыі, на Каўказе і Прычарнамор'і, дайшоў да Кіева і паставіў на беразе Дняпра крыж. Таму апостала называюць, як і Уладзіміра, хрысціцелем Русі.


Святыня на працягу стагоддзяў была на грані знікнення. З Грэцыі яе вывозілі ў Візантыю, затым у Францыю. Там жа падчас рэвалюцыі рэліквія ледзь не загінула ў агні. Але каталіцкі святар выратаваў крыж, не цалкам, а толькі яго часткі. Зараз гэтыя фрагменты, зробленыя некалі з алівы ў грэчаскім горадзе Патры, інкруставаныя ва ўзноўлены новы крыж. Вага якога каля 160-ці кілаграмаў. І гэта яшчэ аблегчаны варыянт. Бронзавы саркафаг, у якім захоўваецца крыж святога Андрэя, на час падарожжа пакінуты дома - у трэцім па велічыні горадзе Грэцыі - Патрах.


Ля мінскіх варот і пачалося набажэнства, пасля якога пад спеў званоў жадаючыя змаглі дакрануцца да святыні. Шлях яе ў Мінску прайшоў праз храм Андрэя Першазванага, куды ў познюю ноч накіраваліся тысячы вернікаў.


Пройдзены цяжкія кіламетры, межы - паломнікі з Беларусі і замежжа, нягледзячы на доўгае падарожжа і бяссонныя ночы, уключыліся ў хрэсны ход. З яго пачынаўся дзень святкавання Хрышчэння Русі ў Мінску.


Аб'яднаныя агульнай духоўнай справай. І гэта не толькі жыццё па запаведзях Божых. У шматлікіх нагрудныя медалі - знакі асабістага ўкладу ў будаўніцтва храмаў.


Трэці раз Патрыярх Кірыл наведвае Беларусь. Першы раз ён прыязджаў пасля сваёй інтранізацыі, другі - летась. На святым месцы для беларусаў - Замчышча - вытоках праваслаўя горада - Патрыярх правёў літургію пад адкрытым небам. Назіралі гістарычны момант больш за 50 тысяч паломнікаў.


Тут дзесяць стагоддзяў назад, быў закладзены першы каменны храм Мінска. Але вышэй падмурка будынак так і не быў узведзены, з-за складанага палітычнага становішча тых гадоў. Пачатак горада, пачатак рэлігіі на гэтых берагах Свіслачы зрабіў гэтае месца гістарычным цэнтрам сталіцы. Хоць ёсць і альтэрнатыўнае меркаванне, што Мінск зарадзіўся за 16 кіламетраў ад цяперашняй сталіцы - гарадзішча на рацэ Менка.


У памяць аб хрысціянскай сіле продкаў, іх сённяшніх спадчыннікаў, веры будучых пакаленняў - на Мінскім замчышчы адбылася закладка памятнай граматы.


1025 гадоў назад быў зроблены важны крок, які змяніў і самога рэлігійнага рэфарматара - Уладзіміра - і памяняў уклад славян. Сёння гістарычная падзея аб'ядноўвае хрысціянаў розных канфесій.

Пасля ўрачыстасці перайшлі ў храм Усіх Святых. Дзе Кіраўнік дзяржавы дакрануўся да крыжа Андрэя Першазванага, таксама сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і прадстаяцелямі памесных праваслаўных цэркваў.


Агульная гісторыя, вера - тэм для гутарак у Прэзідэнта Беларусі і ўладык нямала. Абмяркоўвалі пытанні маралі, духоўнасці, ідэі сумесных праектаў царквы і свецкай улады. У гонар свята Патрыярх Кірыл паднёс Прэзідэнту Беларусі статуэтку святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра.


Падарункам ад Беларусі сталі галаграмы крыжа Еўфрасінні Полацкай і абраза Жыровіцкай Божай Маці.


Андрэеўскі крыж усталявалі на пастаменце ля дзвярэй крыпты храма-помніка Усіх Святых. За гадзіну прыкласціся да святыні маглі каля 4-х тысяч чалавек. Ні спякота, ні велізарныя чэргі не спыняюць вернікаў на шляху да адной з галоўных хрысціянскіх святынь - крыжа Андрэя Першазванага. Тут, ля храма Усіх Святых, куды і даставілі на пяць дзён рэліквію з Грэцыі, патокі людзей не вычэрпваюцца ні днём ні ноччу. Сюды ішлі пасля працы, разам з усёй сям'ёй, выстойвалі ночы, каб на секунду наблізіцца да святыні.


святар Сергій Еўтушык, клірык прыхода ў гонар Усіх Святых (Мінск): Людзі стаяць па 7, па 8, па 9 гадзін ля крыжа. І гэта подзвіг, калі чалавек адстаяў, гэта вельмі вялікая справа. Нават тыя людзі, якія не трапілі да крыжа, адстаялі 3-4 гадзіны і пайшлі на працу, няхай не адчайваюцца, таму што Госпад бачыць іх працу, іх ахвяру. Крыж і міласць Андрэя Першазванага іх таксама закране.


У апошні ж дзень знаходжання крыжа ў Беларусі рэліквію перанеслі для глыбокай пашаны ў храм Святой Тройцы прыходу Усіх Святых, там жа адбылася літургія. Апоўдні схіліцца перад святыняй змаглі супрацоўнікі аэрапорта. Адкуль крыж Андрэя Першазванага ляцеў на радзіму. І як раз у момант вынасу крыжа на ўзлётную паласу з'явіўся знак звыш.


Каля паўмільёна вернікаў прыклаліся да крыжа Андрэя Першазванага. Не толькі жаданне вылечыцца ад цяжкіх хвароб вяло да святыні. Асноўнай прычынай таго, што з усіх абласцей Беларусі і замежжа сцякаліся патокі людзей, - быў адзіны парыў не ўпусціць магчымасць удзелу ў такой вялікай падзеі.