Новыя падыходы да лячэння рака. Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака і РНПЦ анкалогіі і медрадыялогіі імя Аляксандрава падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Сёння ў Мінску адкрываецца з'езд анколагаў і радыёлагаў СНД і Еўразіі.
Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускія спецыялісты, таксама як і іх калегі з-за мяжы, накіроўваюць усе намаганні на выпрацоўку новых падыходаў у барацьбе з адной з самых сур'ёзных пагроз здароўю чалавецтва, і выказаў упэўненасць, форум стане значнай падзеяй для медыцынскай грамадскасці, а выпрацаваныя рэкамендацыі і прапановы нададуць дадатковы імпульс удасканаленню анкалагічнай дапамогі.
У гэтыя хвіліны ў Палацы Рэспублікі ўжо сабраліся дзясяткі ўрачоў больш чым з 20-ці краін. Тэмай маштабнага форуму стане, у тым ліку, і ранняя дыягностыка ракавых захворванняў.
Адзначым, што Беларусь прымае з'езд анколагаў СНД і Еўразіі ўжо другі раз. Упершыню наша краіна стала пляцоўкай для дыялогу ўрачоў гэтай сферы ў 2004. Абмяркоўваць новыя метады лячэння рака медыкі будуць да пятніцы.