У Мінску адкрываецца міжнародны злёт рэтрааўтамабіляў

13 мая 2017

А ў сталіцы ў гэтыя хвіліны адкрываецца Х Міжнародны фестываль рэтра і класічных машын. Злёт сабраў больш за 120 уладальнікаў рарытэтных аўто з дзевяці краін. Эпатажныя бьюікі, шыкоўныя кадзілакі і элегантныя шэўрале. Аўтакалона зараз стаіць на плошчы Дзяржаўнага флага.

Там жа працуе і мой калега Аляксандр Харавец (прамое ўключэнне). Добры дзень, Анастасія! У першую чаргу аб тэхнічным стане аўталегенд. Бо глянцу і прыгажосці гэтых машын сёння могуць пазайздросціць сучасныя аўто. Самаму старэйшаму экзэмпляру далёка за 80, але на адпачынак большасці з іх яшчэ рана, бо шматлікія з іх не проста легенды, а сапраўдныя сімвалы эпохі.

Культавыя раскошныя экіпажы і зусім маленечкія машыны. Праварульныя, шасцікалёсныя і тыя, якія ратуюць жыцці. Нават ружовы "Кадзідак" у стылі Элвіса Прэслі. Усяго гледачам прадставілі больш чым 150 экіпажаў розных гадоў.

Зараз мы можам пагутарыць з арганізатарам фестывалю Аляксандрам Шурыным (відэа).

Літаральна праз некалькі хвілін аўтакалона накіруецца да плошчы Перамогі.

Там удзельнікі прабегу гукавымі сігналамі ўшануюць памяць герояў, якія заваявалі Вялікую Перамогу. Пасля чаго рэтрааўто перамесцяцца на Кастрычніцкую плошчу. Дзе кожны зможа зрабіць сэлфі на фоне гэтых прыгожых машын, пагутарыць з уладальнікамі ўнікальных мадэляў, а, магчыма, і адкрыць для сябе новае захапленне.

Так што прыходзьце да Палаца Рэспублікі, тым больш надвор'е, нарэшце, радуе.