У Мінску адкрываецца міжнародны форум TIBO

22 апреля 2015

Больш як 40 мерапрыемстваў і 200 кампаній-удзельнікаў з усяго свету. Сёння ў Мінску адкрываецца міжнародны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TIBO. Сярод удзельнікаў - найбуйнейшыя беларускія і замежныя вытворцы праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі IT-паслуг. Упершыню ў выставе прымуць удзел 8 вядучых IT-кампаній з Паўднёвай Карэі. У насычанай праграме форуму - круглыя сталы, майстар-класы і прэзентацыі. Ацаніць дасягненні ў сферы высокіх тэхналогій можна будзе да 25 красавіка.