У Мінску адкрываецца Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД

23 сентября 2013

Экалагічная адукацыя, выхаванне і энергазберагальныя тэхналогіі. Сёння ў Мінску ўпершыню адкрываецца Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД. Больш за тысячу навукоўцаў, прадстаўнікоў маладзёжнай і творчай грамадскасці, экспертнай супольнасці краін СНД і міжнародных арганізацый ужо прыбылі ў сталіцу для таго, каб абмяняцца вопытам і знайсці рашэнні ў прасоўванні сумесных праектаў. Афіцыйнае адкрыццё пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.


Развіццё адукацыйнай прасторы вышэйшай школы, рэалізацыя навуковых праектаў і стварэнне сеткавага навучання: у БДУ пройдзе Савет Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Рэктары вядучых ВНУ краін СНД абмяркуюць развіццё супрацоўніцтва.