У Мінску адкрыты амаль дзве сотні самабытных кафэ і рэстаранаў

30 января 2018

Пекін, Нью-Дэлі, Рым... Пакаштаваць каларыт розных краін свету на смак прапаноўвае беларуская сталіца! У Мінску адкрыты амаль дзве сотні самабытных кафэ і рэстаранаў. Прапаноўваюць пакаштаваць і міжземнаморскія стравы: чаваб, халаднік з крэветкамі... І калі розныя кантыненты прыйдуцца па гусце, тут жа раскрыюць сакрэты кулінарнага майстэрства на майстар-класах шэф-кухары прадстаўнікі гэтых краін.

Лі Чжыюн, шэф-повар кітайскага рэстарана:

«Гэта асаблівасць кітайскай кухні. Усё гатуецца хутка і на адкрытым агні. Таму інгрэдыенты атрымліваюцца такога залацістага, сакавітага колеру. А, напрыклад, у салатах мы выкарыстоўваем як мага больш морапрадуктаў».

Усяго ж у Мінску працуюць больш за дзве з паловай тысячы кафэ. А кожны сезон сто з іх прымаюць удзел у тыднях беларускай кухні.