У Мінску адкрыта развязка на праспекце Дзяржынскага

13 мая 2019

Сёння ў Мінску адкрыта развязка на праспекце Дзяржынскага. Яе будаўніцтва вялося з 2017 года. Гэты ўчастак дарогі ўяўляе сабой няпоўны канюшынавы ліст з сямю з'ездамі. Зараз працягваецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Будзе нанесена дарожная разметка і ўсталяваны раздзяляльныя агароджы.

Аляксандр Ярошык, дырэктар ДП "Гардарбуд": "Зараз рух ажыццяўляецца па самой развязцы па двух палосах, хаця потым, калі ўсталююць агароджы, будуць паўнавартасныя тры паласы для функцыянавання. І будзем ужо пачынаць сёлета другі этап першага кальца - гэта калі мы злучым першае кальцо з вуліцай Талстога".