Урокі мужнасці ў фармаце квестаў і экскурсій. Ваенна-патрыятычны клуб "Адвага" адкрыўся ў цэнтры дадатковай адукацыі Маскоўскага раёна сталіцы "Ранак". Заняткі для юных патрыётаў будуць праходзіць кожны тыдзень на базе воінскай часці 5529 Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Больш за 60 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў азнаёмяцца з прафесіямі вайскоўцаў і кінолагаў, атрымаюць падрыхтоўку да службы ў арміі і паступлення ў профільныя ВНУ. Асаблівая ўвага наведванню знакавых месцаў і вывучэнню біяграфіі герояў нашай краіны.
Усяго ў Беларусі зараз дзейнічаюць 4 ваенна-патрыятычныя клубы для юных аматараў ваеннай справы. Тры з іх - "Рысь", "Граніт" і "Адвага" - знаходзяцца ў Мінску. Расце колькасць удзельнікаў таксама і ў магілёўскім клубе "Абаронца".













