У Мінску адкрыўся сезон фантанаў

1 мая 2014

Сёння адкрыўся сезон фантанаў. Усяго ў Мінску іх дзейнічае каля ста. Толькі ў падначаленні ў гарадскіх улад іх больш чым тры дзясяткі. Урачыстае адкрыццё сезона прайшло ў парку імя Янкі Купалы, дзе пасля рэканструкцыі адкрылася водная кампазіцыя Вянок. Яна паказвае сцэну язычніцкай варажбы напярэдадні Купалля. Таксама сёлета будзе абноўлены самы стары фантан у сталіцы Хлопчык з лебедзем, якому спаўняецца 140 гадоў. Адзін з самых эфектных фантанаў сталіцы - ля Вялікага тэатра оперы і балета - таксама напярэдадні ажыў. Святлодынамічны каскадны фантан размешчаны на галоўнай алеі ля тэатра. Цікава, што будынак кампазіцыі паўтарае сілуэт Вялікага тэатра.