У Мінску адкрыўся семінар удзельнікаў альянсу аператараў спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі

18 апреля 2018

Выявы, атрыманыя з Беларускага касмічнага апарата, хутка будуць выкарыстаны ў праектах альянсу аператараў спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі на камерцыйнай аснове. Сёння пра гэта заявіў Фабрыцыа Пірандыні, адзін з ініцыятараў стварэння міжнароднага аб'яднання. Вялікае значэнне надаецца аператыўнасці звестак. Паводле слоў галоўнага канструктара, пакуль БКА дае інфармацыю адзін раз за 4-5 сутак, пасля ўстаноўкі спецыяльнага праграмнага забеспячэння сёлета гэта будзе ў рэжыме анлайн.

Сёння ў Мінску адкрыўся семінар удзельнікаў альянсу аператараў спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Сустрэча аб'яднала прадстаўнікоў найбуйнейшых кампаній з Кітая, Іспаніі, ААЭ, Казахстана, Сінгапура і Канады.