У Мінску адкрыўся першы ў краіне цэнтр лацінаамерыканскіх даследаванняў

21 января 2015

На новай пляцоўцы ў сценах Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта сабраліся амаль паслы гэтага кантынента. Вялізны рынак з 600-мільённым насельніцтвам адкрывае новыя перспектывы для супрацоўніцтва. На базе гэтага цэнтра беларускія студэнты будуць вывучаць праблемы лацінаамерыканскага рэгіёна і праводзіць навуковыя даследаванні. Новую пляцоўку ўжо завуць другім домам для лацінаамерыканцаў.

Пра развіццё двухбаковых адносін у рэпартажы Дзмітрыя Цітова.

Скарацілі адлегласць 10 000 кіламетраў, калі перарэзалі чырвоную стужку. У Беларускім эканамічным універсітэце зараз ёсць другі дом для студэнтаў і партнёраў па бізнесе. Тут размясціўся лацінаамерыканскі даследчы цэнтр. Тавараабарот Беларусі з гэтымі краінамі за мінулы год склаў каля мільярда долараў. Пасольства Эквадора ў Мінску адкрылася зусім нядаўна, але вынікі супрацоўніцтва ўжо бачныя.

Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны больш як з 30 краінамі Лацінскай Амерыкі. Прыток нашых турыстаў у Кубу павялічыўся. За мінулы год яе наведалі прыкладна 3 000 грамадзян краіны.

Херарда Суарэс Альварэс, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь: "Перспектыўныя кірункі мы бачым у сельскай гаспадарцы, прамысловасці. Хочам мадэрнізаваць наш аўтапарк за кошт беларускіх трактароў, аўтобусаў. Таксама плануецца супрацоўніцтва ў сферы біятэхналогій і фармацэўтыкі. Куба адкрытая для замежных інвестыцый. Быў створаны інвестыцыйны партфель, які ўключае ў сябе каля 400 праектаў, і мы разлічваем на тое, што Беларусь таксама зможа прыняць у іх удзел".

Паглыбленне супрацоўніцтва з 200-мільённай Бразіліяй адпавядае стратэгічным інтарэсам нашай краіны. Абодва бакі выступаюць за далейшае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах. Бразілія традыцыйна з'яўляецца адным з вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі ў лацінаамерыканскім рэгіёне.

У Беларусі з'явіўся невялікі кавалачак Лацінскай Амерыкі. Вялізны рынак на шэсцьсот мільёнаў чалавек адкрывае новыя магчымасці для супрацоўніцтва. Тут будуць выкладаць навукоўцы з гэтага кантынента, а таксама праходзіць бізнес-сустрэчы.

Дамова аб стварэнні цэнтра лацінаамерыканскіх даследаванняў была падпісана паміж венесуэльскім і беларускім бакамі ў сакавіку 2014 года. На адной пляцоўцы плануюць навучаць спецыялістаў, актыўна праводзіць навуковыя даследаванні, а таксама распаўсюджваць веды пра Лацінскую Амерыку.

Уладзімір Шымаў, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта: "Цэлы шэраг беларускіх прадпрыемстваў мае прадстаўніцтвы ў Венесуэле. Найболей маштабная сфера, у якой вядзецца супрацоўніцтва, - гэта будаўніцтва жылля. А адкрыццё гэтага цэнтра дазволіць выйсці на яшчэ больш высокі ўзровень у двухбаковых адносінах".

Лацінаамерыканская сям'я стала большай. У гэтым упэўненыя прадстаўнікі пасольстваў усіх краін гэтага кантынента, прадстаўленых у Беларусі. Для нас Лацінская Амерыка важная як адна з пляцовак інтэграцыі ў гандлёва-гаспадарчыя сувязі. Эканомікі нашай краіны і вядучых краін гэтага рэгіёна характарам і структурай дапаўняюць адна адну.