На ўрачыстым адкрыцці прысутнічаў мэр сталіцы. Далучыліся і мінчане, прыйшлі на свята з дзецьмі. У экзатарыуме на двух паверхах размясціліся больш за 80 відаў паўднёва-амерыканскіх і афрыканскіх жывёл і птушак. У бліжэйшы час тут чакаюць прыбыцця мурашкаеда і ачковага мядзведзя.
Пасля адкрыцця экзатарыума цана ўваходу ў заапарк павялічылася да 60 тысяч рублёў. У кошт уключана наведванне ўсіх вальераў з жывёламі, экзатарыума, акрамя дэльфінарыя.













