У Мінску адкрыўся новы тэрапеўтычны корпус чацвёртай гарадской бальніцы імя Саўчанкі

10 мая 2018

Дзякуючы гэтаму, у сталіцы будуць значна разгружаны іншыя клінікі. Корпус разлічаны на 300 чалавек, ёсць пульманалогія і аддзяленне для пацыентаў з паталогіяй сардэчна-сасудзістай сістэмы. Многія кабінеты аснашчаны найноўшым абсталяваннем. Пра магчымасці новай медыцынскай базы матэрыял Наталлі Кузьміцкай.

Рэканструкцыя чацвёртай бальніцы пачалася яшчэ 7 гадоў таму. З-за недахопу месцаў у іншых клініках горада вырашана было будаваць новы тэрапеўтычны корпус. І вось неўзабаве ён прымае першых пацыентаў.

Неадкладная дапамога аказваецца непасрэдна ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, пры неабходнасці пацыента тэрмінова пераводзяць у рэанімацыйны блок, побач.

Дарэчы, профіль корпуса кардыялагічны - тут тры адмысловыя аддзяленні. У ангіяграфічным кабінеце праводзяцца складаныя ўмяшанні, тут жа пасля і назіраюць за пацыентамі – у аддзяленні рэабілітацыі хворых з паталогіямі сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Акрамя аказання неадкладнай дапамогі працуюць дыягнастычныя лабараторыі. Міжраённы эндаскапічны цэнтр абслугоўвае пацыентаў з усіх паліклінік Маскоўскага раёна.

Рэканструкцыя бальніцы працягнецца. Наступны - уралагічны корпус, сёлета побач пачнуць узводзіць дадатковы блок. На тэрыторыі бальніцы плануюць размясціць і дарослую паліклініку.