У Мінску адкрыўся музей метро

11 сентября 2015

Адчуць сябе машыністам, убачыць рарытэтны манетаразменнік і першыя праязныя білеты. У Мінску адкрыўся музей метро. Экспазіцыя размясцілася на станцыі "Магілёўская". Цікава, што ўваход у падземную галерэю ажыццяўляецца таксама праз турнікеты, але  бясплатна. З гісторыяй сталічнага метро можна азнаёміцца ў дзвюх залах. Тут і штамп для вырабу жэтонаў, і сімвалічныя ключы ад станцый, і, вядома, фотаздымкі. Экспазіцыйныя залы стылізаваны пад вагоны.

Адзначым, заўтра метро будзе працаваць па святочным графіку. З 15 гадзін да апоўначы інтэрвал паміж цягнікамі скароцяць  да 3 хвілін на Маскоўскай лініі і 3 з паловай –  на Аўтазаводскай.