Сёння ў Мінску адкрыўся форум Моладзь у навуцы - 2013

19 ноября 2013
Галоўная яго мэта - абмен вопытам, а асноўны акцэнт - на пэўныя распрацоўкі. І калі сёння асаблівая ўвага тэорыі, у графіку ўдзельнікаў форуму ў асноўным лекцыі і семінары, то ўжо заўтра навукоўцы з краін СНД, Польшчы і Балтыі прэзентуюць свае праекты, над якімі яны працавалі не адзін год. Самыя цікавыя распрацоўкі з'явяцца на старонках лепшых навуковых выданняў, а пераможцы канферэнцыі з'едуць з Мінска з падарункамі: узнагароджваць лепшых будуць 22 лістапада.

Сёння толькі ў Нацыянальнай акадэміі навук больш за 2 000 маладых навукоўцаў. Працуюць яны па сямі асноўных кірунках. І ў больш як палове ўсіх праектаў і адкрыццяў сёння суаўтарамі выступаюць менавіта маладыя суіскальнікі.