У Мінску адкрыліся навагоднія базары

5 ноября 2019

Да новага года яшчэ два месяцы, але ёлачныя цацкі, мішуру і гірлянды ўжо можна набыць у сталічных універмагах. Там адкрыліся навагоднія базары. Попытам ужо карыстаюцца шары ручной работы і сімвалы надыходзячага года (гэта Металічны пацук). Святочныя аддзелы будуць працаваць на працягу трох месяцаў. А вось елачныя базары з'явяцца ў Мінску толькі напрыканцы снежня. А ў фотазонах, якія абуладкавалі прама ў гандлёвых залах, можна зрабіць святочныя атмасферныя здымкі.