У Мінску адкрыліся дзве нестандартныя гасцініцы

28 июля 2016

Меню на заказ, урокі па дрэсуры і штодзённы паліў. У Мінску адкрыліся адразу дзве нестандартныя гасцініцы - для жывёл і для раслін. Першы дзяржаўны зоагатэль разлічаны на 70 гадаванцаў - кошак і сабак.

З першымі пастаяльцамі камфартабельных нумароў пазнаёмілася Надзея Сербіненка. Архідэі, манстэры, петуніі, фікусы - гэта пастаяльцы першай гасцініцы для раслін. Кацярына Палякова шмат гадоў займаецца фітадызайнам - упрыгожвае інтэр'еры зелянінай, займаецца фларыстыкай. Ёй належыць і ідэя стварыць месца, куды кветкі можна аддаць на час водпуску або камандзіроўкі.

Калі гасцініца для раслін у Мінску з'явілася нядаўна, то паслугі па ператрымцы жывёл прапануюць дзясяткі кампаній. Адзін з прыватных зоагатэляў пад Мінскам прымае як сабак, так і кошак. Для буйных парод, такіх як аўчаркі або догі, на вуліцы ёсць адкрыты вальер. А вось умовы пражывання кошак у гасцініцы максімальна набліжаныя да хатніх.

Англійскі бульдог Тэя - часты госць у гасцініцы для жывёл. Калі гаспадары едуць у водпуск, сабака знаходзіць новы прытулак. У гасцініцы жывёліна сябе адчувае як дома.

На мінулым тыдні ў Мінску адкрылася яшчэ адна зоагасцініца. Першы дзяржаўны гатэль для кошак і сабак у краіне разлічаны на 70 гадаванцаў. Зараз сюды толькі пачынаюць засяляцца пастаяльцы. Сярод першых - баксёр Арланда.

Кошт за суткі ў зоагасцініцы залежыць ад памеру жывёлы і рацыёну. Пражыванне кошкі каштуе каля 12 рублёў, сабакі - ад 14 да 25 за vip-нумар. Арэнда месца на падаконніку для раслін абыдзецца каля 20 капеек за суткі.