У Мінску адкрылі першы ў горадзе экалагічны рэсурсны цэнтр

27 мая 2021
Каб вучыць беражлівасці і клопату пра экалогію. У Мінску адкрылі першы ў горадзе экалагічны рэсурсны цэнтр. "Зялёныя класы" даюць вялікія магчымасці для вучняў усіх школ горада. Тут ёсць новая сучасная апаратура, вучэбныя дапаможнікі і прастора для эксперыментаў. Вывучэнне флоры і фаўны ў тэорыі і на практыцы пачнецца ўжо на канікулах.

У школах Мінска экалагічную адукацыю даюць дзецям 50 "зялёных класаў". За добрую вучобу многім вучням уручылі сертыфікаты.