У Мінску адкрылі помнік легендзе тэатра і кіно Расціславу Янкоўскаму

8 декабря 2017

Фігуру ўсталявалі на Алеі зорак на Усходніх могілках сталіцы. Скульптар Мікалай Байрачны адлюстраваў Янкоўскага ў адным з яго самых вядомых тэатральных вобразаў - Караля Станіслава Радзівіла са спектакля "Пане Коханку". У тэатры Расціслаў Янкоўскі сыграў 160 роляў, а ў кіно - 60. Народны артыст СССР не пакідаў любімую працу нават у паважным узросце.