У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ

11 октября 2019
Новы інтэрнат зараз ужо афіцыйна адкрылі ў сталіцы для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Сучасны будынак пабудаваны на грошы КНР. Кампус разлічаны на 1020 месцаў і ўжо цалкам заселены. 

Побач з новым інтэрнатам міністр адукацыі Беларусі, пасол Кітая і рэктар універсітэта пасадзілі сімвалічную елку. Гэты інтэрнат - фінальны аб'ект студэнцкай вёскі.