У Мінску адкрылі Алею Дружбы дзяржаў - удзельнікаў СНД

2 июля 2020
Сімвал брацкіх адносін і памяць для будучых пакаленняў! Сёння ў сталіцы адкрылі Алею Дружбы дзяржаў - удзельнікаў СНД. Ініцыятарам яе закладкі стала Малдова. Ва ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі, прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх дыпмісій Садружнасці, прадстаўнікі Выканкама СНД, МЗС нашай краіны, а таксама кіраўніцтва сталіцы. Сама алея (а гэта 25 рабін)  з гэтага часу ўпрыгожвае парк Перамогі. І сёння ж дыпламаты краін СНД усклалі кветкі да падножжа  абеліска "Мінск - горад герой".