У Мінску адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі"

3 мая 2017

Інфармацыйная бяспека ў сучасным свеце - гэта асноўная тэма выставы "СМІ ў Беларусі". Маштабны форум адкрыўся ў БелЭкспа. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам выставы.

У Мінску прадстаўленыя больш за сотню сродкаў масавай інфармацыі з розных краін, у тым ліку Расіі, Балгарыі, Турцыі, Літвы, Індыі, Германіі і Грузіі. Ганаровы госць сёлета Кітай. Журналісты з Паднябеснай ужо праехалі некалькі соцень кіламетраў па Беларусі ў рамках прэс-тура. Як заявіла міністр інфармацыі, у нашай краіне сфарміравалася паўнацэнная і адкрытая медыйная прастора. Павільёны выставы займаюць каля тысячы квадратных метраў - тут прадстаўленыя рэдакцыі газет і часопісаў, тэлевізійныя студыі, інфармацыйныя агенцтвы і цэнтры, офісы прадакш-кампаній у мініяцюры.

На працягу трох дзён наведвальнікаў выставы чакаюць дзясяткі прэзентацый, майстар-класаў, аўтограф- і фотасесій і дыскусій. Акрамя таго, тут жа пройдуць і канферэнцыі па пытаннях развіцця СМІ. Медыяфорум прадоўжыцца да 6 мая.