У Мінску адкрылася выстава Паляванне і рыбалоўства

24 сентября 2014
Максімальная колькасць прафесіяналаў і аматараў на квадратным метры. Сёння ў Мінску адкрылася выстава Паляванне і рыбалоўства. Лепшыя дасягненні ў гэтай сферы дэманструюцца ў Нацыянальным выставачным цэнтры Белэкспа.


Трафеі, снасці, прынады, лодкі розных габарытаў - усё, што трэба паляўнічаму на вадзе і на сушы. Прапануюцца і новыя прадукты для Беларусі. Сярод незвычайных - айчынная падкормка для дзікіх жывёл, аналагаў якой няма ў СНД, а таксама спецыяльны каляндар для паляўнічых.


Выстава прадоўжыць работу да суботы.