У Мінску адкрылася першая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Біг Дэйта"

17 июня 2015

Абмеркаваць стратэгіі і тэхналогіі, якія дазваляюць апрацоўваць інфармацыю вялікіх памераў, у беларускую сталіцу прыехалі больш  за тры сотні навукоўцаў, праграмістаў і кіраўнікоў буйных IT-кампаній свету. У спісе гасцей - Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Індыя, Кітай і Нідэрланды. Чаму роўны ётабайт і што такое краўд-сорсінг, ведае Паліна Іванча.

 

Якія пазіцыі занялі выпускнікі радыётэхнічнай ВНУ, у якіх краінах уладкаваліся на працу і якія мовы праграміравання выкарыстоўваюць часцей за ўсё? Сем тысяч акаўнтаў былых студэнтаў універсітэта ў адной з сацыяльных сетак удалося прааналізаваць з дапамогай тэхналогій біг дэйта.

Аляксей Ляшчоў, намеснік дэкана факультэта камптарных сістэм і сетак БДУІР: "Калі бачым, што нейкая тэхналогія паступова набірае рост, ёсць попыт  з боку прамысловасці, дзе яна прымяняецца, то для нас гэта адзін з сігналаў, каб зрабіць адпаведныя высновы ў навучальным працэсе".

У выніку ўжо 1 верасня ВНУ адкрывае новую спецыяльнасць - "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі". Абмеркаваць феномен і тэндэнцыі біг дэйта сёння ў беларускую сталіцу прыехалі больш за  тры сотні навукоўцаў, праграмістаў, дыпламатаў і кіраўнікоў буйных IT-кампаній свету. У спісе гасцей        - Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Індыя, Кітай і Нідэрланды.

Барыс Зебіцкер, кіраўнік  буйной IT-кампаніі (ЗША): "Беларусь наогул славіцца тым, што тут вялікая колькасць  спецыялістаў з добрай матэматычнай падрыхтоўкай. Таму параўнальна лёгка ўвайсці ў гэты маркет, а маркет вялізны -  амаль  17 трыльёнаў долараў. Гэта прыблізна памер амерыканскай эканомікі сёння".

У перакладзе з англійскай  мовы  "біг дэйта" літаральна значыць "вялікія  звесткі". Гэта сучасныя рэвалюцыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць апрацоўваць інфармацыю вялікіх аб'ёмаў.

Скот Роланд, павераны ў справах ЗША у Беларусі: "Пяцьдзясят мільярдаў фота толькі ў Facebook. Гэтая вялізная колькасць.  У YouTube кожную хвілін людзі пастаўляюць 300 гадзін відэаматэрыялу. Гэтая вялізная колькасць матэрыялу, якога 10 гадоў  таму проста не існавала".

Тэхналогія здольная аналізаваць ётабайты інфармацыі. Гэта, дарэчы, пакуль самая вялікая адзінка вымярэння аб'ёму лічбавых звестак,  пры гэтым не толькі ў веб-аналітыцы. Біг дэйта выкарыстоўваюць у бізнес-прагназаванні, напрыклад, на рынку каштоўных папер, у маркетынгу, тэлекамунікацыях, дзяржкіраванні і медыцыне.

Стратэгіі і праграмныя рашэнні аналізу аб'ёмных  звестак у Мінску будуць абмяркоўваць да 19 чэрвеня. Ужо дакладна вядома: міжнародны форум стане рэгулярным і ў наступныя два гады  адбудзецца ў беларускай сталіцы. Пасля дыскусійнымі пляцоўкамі рыхтуюцца стаць Чыкага, Лондан і Пекін.