У Мінску адкрылася міжнародная выстава Турбізнес-2013

23 октября 2013

Улічваючы маючае адбыцца сусветнае першынство па хакеі, нескладана здагадацца, што ў прыярытэтах наступнага турсезона. Наш карэспандэнт Улада Карніцкая сцвярджае: менавіта да павільёнаў, дзе прэзентавалі турпакеты чэмпіянату свету - 2014, сёння на выставе выстройвалися самыя вялікія чэргі.


Спецыяльная прапанова да чэмпіянату свету па хакеі ад беларускіх тураператараў. Пражыванне ў гатэлі і фанвёсцы, трансфер ад аэрапорта да гасцініцы і арэн, дзе будуць праходзіць матчы. Бонус - эксклюзіўны сувенір у выглядзе шайбы і праязны білет на ўсе віды транспарту. Адразу дзясятак паслуг, і ўсё ў адным турпакеце.


Спецыялістамі ўжо распрацаваныя тры віды такіх пакетаў - сямейны, віп і для балельшчыкаў - фан.


Турпакет на чэмпіянат свету каштуе ад 60 да 4 тысяч еўра. Цана залежыць ад колькасці матчаў і зорнасці апартаментаў, у якіх будзе жыць госць. Самы даступны гэта так званы фанпакет, самы дарагі - віп


Спецыяльныя турпакеты сёння паспелі ацаніць госці з 10 краін свету на выставе Турбізнес-2013, якая адкрылася ў Мінску.


Той факт, што за 198 дзён да чэмпіянату менавіта да павільёнаў, дзе прэзентавалі маючае адбыцца сусветнае хакейнае першынство, выстройваліся чэргі, даказаў: лядовыя баталіі такога ўзроўню - гэта больш чым спорт.


Гэта, як гаварыў на нядаўняй нарадзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, магчымасць паказаць нашу краіну ўсяму свету. Сапраўдную еўрапейскую Беларусь. Дарэчы, менавіта маючы адбыцца чэмпіянат свету па хакеі, як гаворыцца, абумовіў і лёс наступнага турыстычнага сезона: ён пройдзе пад знакам спорту.


Аляксандр Гагіеў, першы намеснік Міністра спорту і турызму Беларусі: Тэма наступнага года вызначаная. Гэта, у першую чаргу, правядзенне ЧС па хакеі. Таму што для нашай краіны, як ужо пазначалася на самым высокім узроўні, гэта знакавая падзея. Гэта права мы атрымалі 4 гады таму і да яго рыхтуемся ўсёй краінай. Асабліва гэта датычыцца горада Мінска.


І яшчэ адна навінка - сёлета Турбізнес у прамым сэнсе выйшаў са сценаў выставачных павільёнаў. Дакладней, нават выехаў. Цалкам бясплатна цэлыя тры гадзіны госці выставы ў незвычайным аўтобусна-пешаходным фармаце знаёміліся з гісторыяй Мінска ў асобах. Прафесійнаму гіду дапамагалі акцёры.


Хасеп Перамон, дырэктар па краінах Усходняй Еўропы турыстычнай адміністрацыі Каталоніі (Іспанія): Я убачыў, што Мінск выдатны горад для наведвання моладзі і сямейнага турызму. Тут не існуе ніякіх пробак, вельмі шмат месцаў, дзе можна займацца спортам, вельмі гасцінныя людзі, і што самае галоўнае - і днём, і ўначы тут бяспечна.


Стагоддзе з пачатку Першай сусветнай вайны і сямідзясяты юбілей Вялікай Перамогі. Яшчэ адзін кірунак ужо на найбліжэйшыя два гады - патрыятычны турызм. У краінах Садружнасці, нагадаю, 2015-ы прапанавана аб'явіць Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. І гэтую прапанову, як плануецца, разгледзяць на самым высокім узроўні - прэзідэнты краін СНД на маючым адбыцца саміце ў Мінску.