У Мінску адкрылася міжнародная канферэнцыя па інфармацыйных тэхналогіях і праве

17 мая 2018

У форуме ўдзельнічаюць больш за 300 прадстаўнікоў сферы IT, дзяржорганаў, навуковых арганізацый, навучальных устаноў з 10 краін. Эксперты абмяркоўваюць укараненне інавацый у сістэму судоў і праблемы абароны персанальных звестак.

Значнай навацыяй з'яўляецца развіццё сэрвісу "электроннае судаводства". Ён дазваляе аўтарызаваным карыстальнікам звярнуцца ў эканамічны суд па Інтэрнэце.