Тры тысячы квадратных метраў друкаванага слова

8 февраля 2017

У Мінску адкрылася міжнародная кніжная выстава. На стэндах - тысячы кніг на розных мовах. Сёлета праект аб'яднаў выдаўцоў з трыццаці краіны свету. Сярод іх Расія, Германія, ЗША, Кітай, Іран, Вялікабрытанія. Упершыню ўдзельнічае Грэцыя. Галоўнай тэмай кірмашу стала пяцісотгоддзе беларускага кнігадрукавання. Таму сімвалічна, што на экспазіцыі паказаны станок. Ён зроблены паводле эскізаў XVI стагоддзя. Менавіта на такім станку працаваў Францыск Скарына.

У праграме - міжнародны сімпозіум літаратараў. У гэтыя хвіліны на цэнтральнай пляцоўцы экспазіцыі падводзяць вынікі Рэспубліканскага конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». Наведаць выставу можна на працягу пяці дзён.