У Мінску адкрылася 20-ая выстава "Будэкспа"

22 марта 2017

Тэхнічных патрабаванняў стане менш, а вось інавацыйных прадуктаў больш. У Мінску адкрылася 20-ая выстава "Будэкспа". Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва сумесна з рабочай групай па спрашчэнні бізнесу накіравала шэраг прапаноў у Адміністрацыю Прэзідэнта.

Дарэчы, змены ў гэтай галіне прыкметныя па стэндах на экспазіцыі. Падрабязнасці - у Дзмітрыя Цітова. Беларусь чакае поўны пераход на электразабеспячэнне ў жыллёвым фондзе ў сувязі з будаўніцтвам АЭС, упэўненыя ў Мінбудархітэктуры. Дамы стануць яшчэ разумнейшымі. І прадпрыемствы ўжо заточваюць свае станкі пад новыя прадукты. Так, Гомельшкло са снежня пачало выпуск энергаэфектыўнага шкла. Яго ўжо ўстанаўліваюць у новабудоўлях.

Прапановы рабочай групы па спрашчэнні бізнесу ўжо накіраваныя на разгляд у Адміністрацыю Прэзідэнта. Напрыклад, усе пытанні па індывідуальнай забудове прапаноўваюць вырашаць толькі галоўнаму архітэктару раёна: аб размяшчэнні аб'ектаў, пажарнай і санітарнай бяспекі. Новае жыллёвае будаўніцтва будзе здзяйсняцца па горадабудаўнічых пашпартах.

Вялікую ўвагу на Будэкспа надалі інавацыйнай прадукцыі прыватных прадпрыемстваў. Трапіць туды, куды не ступала нага чалавека, або як праверыць недаступныя інжынерныя сеткі? Адна з самых складаных задач у галіны.

Замест паняцця "рэканструкцыя" міністэрствам прапаноўваецца ўвесці новы тэрмін "тэхнічная мадэрнізацыя". Так, цёплая штукатурка, распрацаваная беларусамі, можа выключыць з каштарысу ўцяпляльнікі на будынках і дазволіць адысці ад пенапласта.

Фінансаванне будаўніцтва жылля ў краіне на гэты год павялічана на 50 мільёнаў рублёў. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў. Тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, змогуць узяць крэдыт па стаўках, паменшаных на 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Прыняты дакумент дазволіць увесці дадаткова не менш як 75 тысяч квадратных метраў жылля з дзяржпадтрымкай. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.