У Мінску адкрылася 19-я міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі"

5 Мая 2015

Больш за 400 прадстаўнікоў вядучых медыя з 12 краін свету. У Мінску некалькі гадзін таму афіцыйна адкрылася 19-я міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі". Прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На пляцоўцы Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа" - стэнды інфармагенцтваў, газет, часопісаў і, вядома, тэлеканалаў. Акрамя таго, тут жа можна ўбачыць прадстаўнікоў аператараў кабельнага тэлебачання, выдавецтваў і друкарань. І літаральна праз паўгадзіны пасля адкрыцця выставы - першая вялікая прэзентацыя Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Усё тое, што мы падрыхтавалі да 70-годдзя Вялікай Перамогі: праекты "Лісты вайны", "Нашы ветэраны" і серыя дакументальных фільмаў "За секунду да подзвігу". І, вядома, тое, што ўжо добра знаёма гледачу, але штораз не перастае здзіўляць эксклюзівамі: "Галоўны эфір", "Навіны" і ў цэлым інфармацыйнае вяшчанне Белтэлерадыёкампаніі.

Тут журналістам і гасцям выставы паказалі і новы інтэрнэт-партал "БелСМІ", які дазволіць націскам адной кнопкі пазнаёміцца з усімі друкаванымі выданнямі Беларусі.