У Мінску адкрыюць храм-помнік Усіх Святых

6 октября 2018

Цырымонія пройдзе ў адно з важных праваслаўных свят - Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якое адзначаецца 14 кастрычніка. Пасля чаго храм будзе адкрыты для вернікаў.

На ўрачыстасці прыедзе Найсвяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён наведае нашу краіну ў сувязі са святкаваннем 1030-годдзя Хрышчэння Русі. Патрыярх прыме ўдзел у пасяджэнні Святога Сінода, а таксама ў мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 75-годдзя вызвалення Беларусі.