У Мінску адкрыецца выстава спорту і здароўя

13 мая 2014

Сімвалічна, што падчас правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ўпершыню пройдзе выстава спорту і здароўя. Форум адкрываецца сёння. Свае распрацоўкі прапануюць дзясяткі кампаній з 4 краін.


З падрабязнасцямі - Аляксей Радзівонаў. Ужо праз некалькі гадзін, зайшоўшы ў сталічны футбольны манеж, можна трапіць у свет спорту і здароўя. Больш як 100 кампаній з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы пакажуць апошнія інавацыйныя распрацоўкі. Ад нанакасцюмаў да найноўшых фітнес-трэнажораў.


А таксама новыя прапановы ад спартыўнай медыцыны і нават магчымасць набыць турыстычныя пуцёўкі, толькі гэтым разам ужо, вядома, спартыўныя. 8 тэматычных раздзелаў і больш як 1000 экспанатаў - усё гэта беларускаму і замежнаму гледачу прапануюць на 1-ай Міжнароднай выставе Свет спорту і здароўя - 2014.


Юлія Шэлег, арганізатар выставы 1-ой Міжнароднай выставы Свет спорту і здароўя: Выставу мы гэту арганізуем упершыню і прымеркавалі да чэмпіянату свету па хакеі, таму што выдатна разумеем, якую цікавасць у дзяржавы выклікае спорт. Выставу плануем праводзіць штогод. Мы таксама спадзяёмся, што выстава будзе цікавая нашым гасцям, якія наведваюць чэмпіянат свету па хакеі.


Не толькі ўбачыць, але і ацаніць новыя тэхналогіі будзе магчымасць у кожнага. Напрыклад, вось гэта крыясаўна прызначана выключна для прафесійных спартсменаў, аднак на выставе выпрабаваць яе зможа любы ахвочы.


Галоўнай фішкай, гавораць арганізатары, стане суправаджэнне спартыўнага форуму. Семінары, майстар-класы ад вядомых спартсменаў і нават шоу-праграма. І ўсё гэта на працягу трох дзён у футбольным манежы.