У Мінску адкрыецца міжнародная выстава Турбізнес-2013

23 октября 2013

Галоўны акцэнт арганізатары зрабілі, вядома, на спорце, улічваючы маючае адбыцца хакейнае першынство, але і пляжны адпачынак, нават зімой, ніхто не адмяняў. Свае лепшыя прапановы прадставяць найбуйнейшыя тураператары не толькі з Беларусі. Да таго ж, гэта яшчэ адна магчымасць купіць турпакеты на Алімпіяду ў Сочы.

Падрабязнасці - у Влады Карніцкай.


Амаль дзве тысячы квадратных метраў выставачных плошчаў, каля сотні экспанентаў з 10 краін свету. Ужо літаральна праз некалькі гадзін у Мінску адкрыецца выстава Турбізнес-2013


Манціраваць стэнды тут пачалі яшчэ некалькі дзён назад. Павільёны павінны быць максімальна зручнымі і прыцягваць увагу. Плануецца, што Турбізнес-2013 наведае каля 10 тысяч беларусаў і гасцей краіны.


Купіць тур з добрай скідкай, ацаніць модную паслугу ранняе браніраванне, і мноства іншых бонусаў - гэта для падарожнікаў. Пераняць вопыт калегаў, скласці агенцкія дагаворы і ацаніць развіццё турызму ў цэлым - для спецыялістаў. А вось для спартыўных фанатаў, мабыць, галоўны плюс - турпакеты на чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску і на зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы.


Вадзім Кармазін, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму: На выставе будзе прадстаўлены стэнд чэмпіянату па хакеі, экскурсійная праграма, якая будзе праходзіць. Будзе арганізавана прэзентацыя генеральнага тураператара, білетная праграма, экскурсійная праграма.


Сёлета Турбізнес выходзіць за сцены выставачнага цэнтра. Дакладней, выязджае: цалкам бясплатная аглядная аўтобусная экскурсія па Мінску адправіцца ад выставачнага цэнтра да Верхняга горада яшчэ за паўтары гадзіны да адкрыцця экспазіцыі. І сёння ж арганізатары прапаноўваюць разгледзець гісторыю Мінска ў асобах. Менавіта так названа экскурсія ў незвычайным аўтобусна-пешаходным фармаце. Удзельнікам гарантуюць вяртанне ў мінулае, дзе яны змогуць нават убачыць цырымонію аб'яўлення Магдэбургскага права.