У Мінску ладзілі другі чайны чэмпіянат Беларусі

22 февраля 2016

Чай як элемент мастацтва - у Мінску ладзілі другі чайны чэмпіянат Беларусі. Кулінарнае спаборніцтва аб'яднала 11 майстроў прыгатавання і падачы самага папулярнага ў свеце напітка. Заварваць чай можна было па-турэцку, японску, кітайску або па уласным рэцэпце. Адзін з удзельнікаў нават прадставіў, як выглядала б чайная цырымонія на старажытна-беларускі лад.

Аляксей Купракоў, удзельнік чайнага чэмпіяната ў Беларусі, сярэбраны прызёр сусветнага чайнага чэмпіяната - 2015: "У чайнай цырымоніі можна змяшаць усе віды нацыянальнай творчасці: і касцюм, і посуд, і музыку! Вось гэтая кераміка васкавалася - пакрывалася воскам - і ільняным алеем, гэта спалучэнне ператварае любы імпартны чай ў каларытны беларускі напой".

Алёна Вялічка, арганізатар чайнага чэмпіянату ў Беларусі: "Трэба за 15 хвілін любым спосабам заварыць два чаі - падачу аднаго вы рыхтуеце, а другі вам дасць суддзя на выбар. Адзін і той жа чай, завараны рознымі спосабамі, будзе мець розныя адценні смаку".

Асаблівасцямі культуры розных народаў у прыгатаванні чаю дзяліліся і на шматлікіх майстар-класах. Пераможцы ж спаборніцтваў прадэманструюць свае здольнасці на міжнародным чайным чэмпіянаце ў Паўднёвай Карэі.