У Мінску вызначылі прадпрымальніка года

7 декабря 2018

Ім стаў Уладзімір Лінёў, ён таксама лідар у намінацыі "Міжнародны бізнес". Кампанія пераможцы распрацоўвае і выпускае медыцынскае рэнтгенаўскае абсталяванне. Геаграфія экспарту налічвае 85 краін. Крытэрыямі выбару сталі не толькі фінансавыя паказчыкі, але і сацыяльная адказнасць бізнесу. Дарэчы, 14 фіналістаў забяспечваюць працай больш за 8 тысяч беларускіх грамадзян. У цэлым і ўдзельнікі, і журы конкурсу адзначылі значнае паляпшэнне бізнес-клімату ў Беларусі.

Сяргей Навіцкі, намстаршыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі: "Вельмі важная рэакцыя асяроддзя прадпрымальніцкага на тыя змены ў заканадаўстве, якія адбываюцца. Я сам павінен сказаць, як прадстаўнік бізнесу, што той пакет дакументаў, які апошні час нарадзіўся, гэта дэкрэт нумар 7, 10 рабочых указаў, дэкрэт нумар 8 аб лічбавай эканоміцы значна палепшылі бізнес-асяроддзе і бізнес-клімат".

Конкурс "Прадпрымальнік года" аб'ядноўвае 60 краін свету. Міжнародны фінал праходзіць у Манака.