У Мінску вызначылі лепшых прафесіяналаў Беларусі

22 мая 2018

У Федэрацыі прафсаюзаў урачыста ўзнагародзілі 18 пераможцаў фестывалю "Працоўныя таленты". Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці - урачы, банкаўскія работнікі, прадаўцы, муляры, слесары - прайшлі жорсткі конкурсны адбор і сёння ў Палацы прафсаюзаў атрымалі ўзнагароды і падарункі.

Фестываль "Працоўныя таленты" аб'яднаў два маштабныя конкурсы - прафесійнага майстэрства і творчасці. Сёння ўзнагародзяць і самых таленавітых работнікаў краіны - аматарскія вакальныя, танцавальныя калектывы - пераможцаў конкурсу "Новыя імёны Беларусі".