У Мінску абмежаваны рух транспарту

28 июня 2017

У сталіцы сёння абмежаваны рух транспарту з нагоды рэпетыцыі парада да Дня Незалежнасці.

Ужо з 18 гадзін нельга праехаць па праспекце Незалежнасці - ад вуліцы Старынаўскай да павароту на праспект Машэрава, калона ваеннага транспарту рухаецца да праспекта Пераможцаў.

А з 10 гадзін вечара тэхніка будзе рухацца па маршруце, які вы зараз бачыце на сваім экране. Перакрыюць праспект Машэрава, вуліцы Ціміразева і Сапёраў, а таксама Арлоўскую, Сурганава і часткова праспект Незалежнасці.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям загадзя планаваць паездкі з улікам гэтай інфармацыі. Грамадскі транспарт будзе таксама рухацца ў аб'езд.