У Мінску афіцыйна і масава адкрываюць веласезон. "Viva Ровар!" праходзіць ужо пяты раз

18 мая 2019

Сёння ў Мінску афіцыйна і масава адкрываюць веласезон. Фестываль "Viva Ровар!" праходзіць ужо пяты раз. Гэты карнавал - цэнтральная падзея Міжнароднага веласіпеднага тыдня. Зараз ля стэлы працуе здымачная група Агенцтва тэленавін.

На прамую сувязь са студыяй выходзіць Крысціна Камыш (прамое ўключэнне). Літаральна некалькі хвілін таму першыя веласіпедысты адправіліся на дыстанцыю. А гэта значыць, што веласезон афіцыйна адкрыты. Калона накіроўваецца па маршруце ад стэлы да "Мінск-Арэны" і назад. Усяго 10 кіламетраў і 400 метраў. На гэтым участку, хачу нагадаць, закрыты рух для ўсіх іншых відаў транспартных сродкаў. Ён адновіцца ў 16:00. Што да колькасці ўдзельнікаў, то арганізатары чакаюць звыш 20 тысяч чалавек. Сёння ў парку Перамогі з 12:00 можна было прайсці бясплатную афлайн-рэгістрацыю, каб далучыцца да велакалоны. Гэта было зроблена для тых, хто не паклапаціўся аб сваім нумары загадзя. Сам жа фестываль здзіўляе сваімі фарбамі, бо актывісты хочуць быць крэатыўнымі. Таму на веласіпедах і прынцэсы, і каты, і піраты. Наша здымачная група пастаралася знайсці самых яркіх удзельнікаў.

У фестывалі дазволена ўдзельнічаць на скейтбордах і самакатах. Аднак галоўнае - вытрымаць хуткасць на дыстанцыі 15 кіламетраў за гадзіну. Леташні вопыт гаворыць, што фінішаваць веласіпедысты пачнуць праз 20-30 хвілін. Але на гэтым карнавал не скончыцца. У парку Перамогі арганізавана больш за 30 забаўных пляцовак.

Тут ёсць фуд-корты, розныя зоны актыўнасцяў для дзяцей. З 16:00 будзе ісці канцэрт, дзе выступяць зоркі беларускай эстрады, а хедлайнерамі стануць гурт "Ронда" і #2Машы.